 |

 |
by_politics
igarolin | |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
З таго часу, калі Арцёма перавялі ў Магілёў, да мяне нарэшце даходзяць усе ягоныя допісы, хоць раней я атрымлівала роўна чацвёртую частку. Зразумела, нічога пра умовы утрымання ён мне не піша – думаю, лісты, дзе пра гэта было напісана, як раз і не даходзілі да мяне. Піша у асноўным пра сябе, пра здароўе, якое, дарэчы, не такое ўжо добрае. Пра галадоўку пісаў...
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
by_politics
nicolaev | |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Імя:: Aleg Горад:: Менск 10.12.2009 20:38 «…Апошні ліст Аляксандра Стральцова-Карвацкага наводзіць на страшныя думкі аб тым, што калі не дай Бог такія ачарствелыя і неталерантныя людзі прыйдуць да ўлады, то як мінімум 100 тысячаў людзей у Беларусі будуць закрануты рэпрэсыямі гамафобных партагеносэ. Як вы можаце гэта пракамэнтаваць?» Стэфан Эрыксан: «Я знаёмы з некаторымі выказваньнямі падобнага кшталту і лічу, што яны не павінны мець месца ў цывілізаваным дэмакратычным грамадзтве. Мяркую, што гэта выказваньне не з’яўляецца афіцыйнай пазыцыяй партыі, а проста выражае асабістыя думкі пэўных людзей. Калі чалавек выступае за дэмакратычныя каштоўнасьці, ён не павінен забывацца ў тым ліку і на права людзей на асабістае жыцьцё». Імя:: Свабодны Горад:: Менск 11.12.2009 07:14 «Як Вы ставіцеся да таго, што на травень у Менску запланавана правядзенне гей-прайда?» Стэфан Эрыксан: «Зыходзячы з майго адказу Алегу з Менску, Вы зможаце зрабіць выснову пра тое, што я стаўлюся да гэтага спакойна. У Стакгольме штогод праводзяцца падобныя мерапрыемствы, і хачу вам сказаць, што ў іх прымае ўдзел амаль што ўвесь горад. Гэта сапраўдны карнавал для ўсіх людзей, нягледзячы на іх сэксуальную арыентацыю». Імя:: Wojsza Miławid 15.12.2009 16:56 «Herr Ambassadör, як Вы ставіцеся да права тутэйшага чалавека абмежаваць актыўнасьць тых, хто, прыкрываючыся нібыта правамі чалавека й эўрапейскімі каштоўнасьцямі, сумніўнымі «навуковымі» зьвесткамі, жадае пашырыць і ўкараніць у культуры й жыцьці нашага люду й нашчадкаў нашых парасткі і джунґлі распусты — хоць гома-, хоць гетэрасэксуальнай? Як ставіцеся да права нашага чалавека ня бачыць у сваім горадзе вясёлкавы сьцяг і «законныя» публічныя пацалункі-мілаванкі аднаполых асобаў? Навошта паганіць сьвятыя месцы (Царква) і абрады (Вянчаньне)? Навошта гадаваць вычварэнцамі прыёмных дзяцей? Дзякую. Vara frisk! God Jul och Gott Nytt År!» Стэфан Эрыксан: «Паважаны спадар, здаецца, што я ўжо не ў першы раз даю адказ па гэтай тэме. Лічу, што чалавек мае права на прыватнае жыццё і абмяжоўваць гэта права ніхто не мусіць, пакуль гэта не перашкаджае жыць іншым. Я таксама віншую вас з Калядамі і Новым годам і зычу трошкі большай талерантнасці ў новым годзе да людзей і іх прыватнага жыцця». Дзякую, Herr Ambassadör! Заўважу хіба, «прыватнае жыцьцё» тых людзей выйшла за межы прыватнага роўна тады, як тутака зьявіўся і стаўся на шлях публічнасьці й пашырэньня ЛҐБТ-актывізм і актывізм на ягоную падтрымку й папулярызацыю. Tack för ditt svar!
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

|
 |
|
 |